Nevika - зіма

  • 04 июль 2024

  • Просмотров: ( 61 )



Подписаться

Nevika - зіма
Текст Песни:


Хай ідзе першы снег
Я пад ім моўчкі лунаю
Хай крапаюць кропелькі з вачэй
Я іх усе пазбіраю

Людзі блізка і далека думаюць на стылі дзеўка
Не турбую вашы душы, дзякуй вадастойкай тушы
Я сама сябе зрабіла, толькі на слязу прабіла
Усякае ў жыцці бывае

Я запытала ў зімы чаму яна халодная такая
Чаму я сняжыначкі кранаю, а яны
Зусім не таюць, тусім не
Я запытала ў зімы чаму яна студзёная такая

Чаму я яе ўвесь год чакала, а цяпер
Ільдзінкай стала сама я
У гэту сцюжу я з табой параднілася, зіма, зіма
Але болей нельга так, я ўжо хачу цяпла, цяпла

Хай тае апошні снег
Я даўно весну чакаю
Хай крапаюць кропелькі са стрэх
Іх ручэй пазбірае

Шмат пытанняў, нуль адказаў, хочацца, каб усё адразу
З гукам глядзець пантаміму
А я вырашу для сябе, каб мне цешыцца ўлетку
Трэба палюбіць і зіму

Я запытала ў зімы чаму яна халодная такая
Чаму я сняжыначкі кранаю, а яны
Зусім не таюць, тусім не
Я запытала ў зімы чаму яна студзёная такая

Чаму я яе ўвесь год чакала, а цяпер
Ільдзінкай стала сама я



Nevika - зіма Текст Песни

Текст Песни зіма

Тексты Песен Nevika

Похожие Тексты